global belarusian leaders
Ад грамадзянскай апатыі да грамадзкай супольнасці
global belarusian leaders
Ад грамадзянскай апатыі да грамадзкай супольнасці
global belarusian leaders
Ад грамадзянскай апатыі да грамадзкай супольнасці

Вiтаем Вас

Каляндар падзей

GLOBAL BELARUSIAN LEADERS | GBL (Глабальныя Беларускія Лідары) з’яўляецца глабальнай сеткай паспяховых прафесіяналаў, таленавітых і актыўных людзей, непасрэдна звязаных або маючых дзелавыя адносіны з Беларуссю. Нашай мэтай з’яўляецца стварэнне прафесійнай супольнасці, якая б спрыяла развіццю Еўрапейскіх традыцый у Беларусі, сацыяльнаму развіццю ўнутры краіны і ўмацаванню іміджу краіны на міжнародным узроўні. У рамках супольнасці мы імкнемся падзяляць прафесійны вопыт, пашыраць міжнародныя сувязі і наладжваць дзелавыя кантакты, такім чынам ствараючы новыя магчымасці для прафесійнага росту і ўносячы ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Мы адкрытыя для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з зацікаўленымі арганізацыямі і асобамі.

"ГБЛ - гэта арганізацыя, якая ахоплівае людзей з разнастайнымі жыццёвымі гісторыямі, уключаючымі розныя аспекты мастацтва, бізнесу, навуковых даследаванняў, спорту і палітыкі, якія не баяцца казаць услых, што ганарацца быць беларусамі."
Дарыус Удрыс, Віцэ-рэктар па развіцці і міжнародных адносінах Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта
“ГБЛ― гэта аб’яднанне новага пакалення беларусаў. Индывідуалісты па натуры, зараз мы можам супольна вырашаць асабістыя пытанні. А таксама дапамагаць нашым этнічным землякам усвядоміць сваю сапраўдную ролю і пераасэнсаваць справядлівую геапалітычную значнасць Беларусі.”
Яўген Валошын, Беларускі спявак, журналіст і вакаліст HandmadE
"Я бачу ГБЛ ў якасці платформы для ідэй і абмену перадавым досведам, а таксама форума для аб’яднання беларусаў па ўсім свеце, які будзе спрыяць альтэрнатыўнаму разуменню таго, што значыць быць Беларусам.”
Яўген Глыздоў, Дырэктар Eting Mark Agency, уладальнiк giftcard.by